Зімой рэдкі дзень абыходзіцца без чыноўнікаў у навінах, якія расказваюць пра посьпехі ачысткі сталіцы ад сьнегу. І кожную зіму паўтараецца тая самая карціна: веладарожкі ня чысьціцца пераважна, ходнікі чысьцяцца ўрыўкамі.
Нягледзячы на дэклярацыі ўладоўцаў, роварная і пешаходная інфраструктура не ўспрымаецца як камунікацыйная і аддаецца занядбаньню пры першай нагодзе.
«Фэшэнэбэльная» веладарожка ля Цнянскага вадасховішча
19 студзеня Onliner публікуе цытату чыноўніка з адміністрацыі Цэнтральнага раёну наконт будаўніцтва веладарожак:
«У нас былі гатовыя чатыры прапановы. Напрыклад, зрабіць веладарожку вакол вадасховішча. Альбо пракласьці яе ад Лагойскага да Даўгінаўскага тракту. Пачаўся нейкі рух. Мы хацелі здаць аб’ект да 2013 году. Але ў канцы 2011-га прыйшоў ліст за подпісам аднаго з намесьнікаў старшыні Менгарвыканкаму з указаньнем прыпыніць праектаваньне і будаўніцтва веладарожак у Менску».
Цікава, што акурат у канцы 2011-га была зацьверджаная «Канцэпцыя забесьпячэньня сыстэмы роварнага руху ў сталіцы».
На праспэкце Незалежнасьці зьявіліся велапераезды!
Пераяжджаць, ня сьпешваючыся, можна цяпер пераходы зь сьвятлафорамі ад вуліцы Янкі Купалы да вуліцы Дарашэвіча па няцотным баку, ад Акадэмічнай да вуліцы Калініна па абодвух баках, ад Макаёнка да Філімонава па цотным баку. Ля Дарашэвіча і Калініна можна ня злазячы з ровара легальна пераехаць праспэкт. Бяз роварных пераездаў засталіся вуліца Кісялёва і Броўкі, завулак Кузьмы Чорнага і выезд з Чырвонай вуліцы ля мастацкай галерэі.
Кароткі спойлер
0:18 Велапераезд упіраецца ў слуп з нацягнутым ланцугом.
0:37 Фарбавальнікі пераблыталі арыентацыю трохкутніка, давялося адфарбоўваць назад.
1:16 Стрэлка рэкамэндауе ўразацца ў сьметніцу.
1:35 Цераз праезд да Камуністычнай і Кісялёва велапаласы няма. 2:20 На выезьдзе зь Якуба Коласа ля мастацкай галерэі велапаласы няма.
2:25 Праехаў за сьпіной ДПСьніка =)
2:47 Завышаны бардзюр і вадасьцёкавая рашотка на велапераезьдзе.
2:56 Усе, усе! ідуць па велапераезьдзе і ня думаюць збочваць + чарговы высокі бардзюр.
4:14 Рашотка + бардзюр-велікан, і рука ня дрогнула намаляваць велапаласу. Ідыятызм вышэйшай пробы. 4:30 Завулак Кузьмы Чорнага таксама безь велапераезду.
4:45 На вуліцы Калініна велапераезд мяняе арыетацыю і накрэсьлены з дальняга ад скрыжаваньня боку. Хоць акурат тут яго варта было зрабіць бліжэй да восі праспэкту, каб раварыстам не рабіць лішніх зігзагаў на вузкім ходніку вуліцы Калінна.
7:00 А класны МАЗ, праўда?
7:25 Гістарычны момант стварэньня менскай велаінфрастуктуры.
9:20 Дзеці на чырвонае дужа добра ўпісаліся ў сюжэт =)
Ідэнтычная стаіць ля «Спорттавараў» на Якуба Коласа, 30. Сувязь між імі такая, што на Талбухіна — крама № 1, а на Якуба Коласа — № 4. Сьляды крамы № 2 страціліся ў часе і прасторы, а крама № 3 дагэтуль месьціцца на Прытыцкага, 42. Хто з тых краёў, там раптам гэткай трэцяй колаўторквалкі не паставілі?
Кіраўнік Менску Мікалай Ладуцька летась сказаў, што падчас праектаваньня жылога раёну Шчомысьліца пры будаўніцтве транспартных разьвязак трэба прадугледзець калідоры для руху раварыстаў.
Сёлета праект мікрараёну быў адным з экспанатаў на выставе архітэктурных праектаў пад плошчай Незалежнасьці. Веладарожка на ім — жоўтым колерам.
Зробім шырэй:
Прызнацца, я ўяўляў калідор як велапраезд цераз кальцавую ў бок цэнтру, да якога зьбягаюцца з усіх шчомысьліцкіх вуліц веладарожкі. Тым больш што такі калідор ужо і гатовы — пешаходны пераход ля павароту на вёску Малінаўка.
Але, выглядае, свае транспартныя праблемы шчомысьліцкія веланавасёлы будуць вырашаць самі.
У Парку высокіх тэхналёгій на Купрэвіча, 1/1 зьявіўся велагараж. Роварам у ПВТ і так някепска жылося, а цяпер ім яшчэ зрабілі і першы ў Менску велагараж, як у Зялёным Бары. Цікава, ці будзе платным?
Менскі станкабудаўнічы завод імя Кастрычніцкай рэвалюцыі, у якога адзін адрас з клюбам «Ньютон» — Кастрычніцкая, 16 — адбабахаў шыкоўную веластаянку. Што пра яе скажаш — люкс для ровара і разрыў шаблёну. Модны клюб ставіць няёмкую колаўторквалку, а завод — маднявы велашык.
«НьюТон. Fashion. Art. Buffet» на Кастрычніцкай, 16 адкрыўся нядаўна і адразу абзавёўся веластаянкай. Веластаянкай з сэрыі «брак і грошы на вецер», ровар зь якой вывальваецца. Застаецца спадзявацца, што ў каве з апранахай ньютонаўцы разьбіраюцца лепей.