Mar 17, 2008

Паляваньне на раварыстаў пачалося!


карцінка nn.by

БелаПАН паведаміў пра чарговы велакрэатыў даішнікаў. Сам міністар Навумаў ініцыяваў акцыю «Если сел на велосипед, не забудь одеть жилет», што на беларускую мову можна перакласьці як «Калі сеў ужо на ровар, мусіш выглядаць як клоун».

Лішне казаць, што ў правілах дарожнага руху няма ніякай згадкі пра нашэньне раварыстамі той вопраткі, якую ім падбярэ ДАІ. Пра неадпаведнасьць рамонтнай камізэлькі стандартам велавопраткі лішне і казаць. Самае цікавае, што апроч таго, што яна матляецца як адарваны ветразь і замінае ехаць, яна яшчэ, як гэта ні дзіўна, адчувальна грэе і тым замінае потавывядзеньню, якая б тэрмабялізна ні была адзетая пад ёй.

Застаецца спадзявацца, што шараговыя інспэктары ня ўспрымуць словы свайго міністра як загад і задаволяцца звычайнымі сьвятлістымі палоскамі на велавопратцы і заплечніках, катафотамі і ліхтарамі сьпераду ды ззаду.

2 comments:

  1. Калі прачытаць паведамленьне на сайце МУС, бачна, што маюцца на ўвазе перш за ўсё раварысты ў вёсках і малых гарадах.

    ReplyDelete
  2. Толькі хіба ў вёсках і малых гарадах іншыя правілы дарожнага руху, з прапісанымі камізэлькамі?

    ReplyDelete