Mar 31, 2008

Сакрэт пакрыцьця менскай мэґавеладарожкі

Для [веладарожкі] выкарыстоўваецца спэцыяльнае зярністае пакрыцьцё.

кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёну Менску Алег Папкоў,
«Мінскі кур’ер», 01.02.2008


Сёньня з дапамогай мэтаду візуальнага назіраньня была разгаданая інтрыга пакрыцьця менскай мэґавеладарожкі.

Да набярэжнай па вуліцы Пуліхава, па якой будзе праходзіць веладарожка, прывезьлі партыі сьвежай, даўно знаёмай менчукам звычайнай пліткі тыпу «прастакутная шэрая бясхітрасная».

Такім чынам, калі веладарожка і будзе выкладзена нейкім асаблівым зярністым пакрыцьцём, то, відавочна, ня ўся.

Што да пліткі, то горш за яе можа быць толькі спосаб яе выкладаньня: калі гэта будуць шырока распаўсюджаныя на менскіх вуліцах роўныя палоскі ці квадрацікі з падоўжнымі раўкамі-разоркамі, на якіх так проста страціць раўнавагу, то карыстацца веладарожкай будзе даволі няўтульна.

2 comments:

  1. а калі ромбам выкладуць - нармальна будзе езьдзіць?

    ReplyDelete
  2. ну, для прастакутнай пліткі, бадай, адзіны варыянт:

    _|__|__|__
    __|__|__
    _|__|__|__

    ReplyDelete