Apr 22, 2008

80000 раварыстаў на Крытычнай масе ў Будапэшце

У гэтую нядзелю ва ўсім сьвеце адзначаўся Дзень Зямлі, а ў Будапэшце — адзначаўся асабліва яскрава.
На традыцыйную Крытычную масу ў вугорскай сталіцы зьехалася рэкордная колькасьць раварыстаў — 80 тысяч! Будапэшт на дзьве гадзіны ператварыўся ў сапраўдны зялёны велагорад. Але гэта акурат той выпадак, калі ні ў казцы сказаць, ні Word’ом апісаць, так што гайда глядзець:

Фота на News.yahoo.com
Фота на hungarystartshere.blogspot.com
Фота на budapest-guide.blogspot.com
Файнае і якаснае відэа з акцыі
Яшчэ адно цікавае відэа з YouTube:


А ў гэтую пятніцу Крытычная маса адкрые сэзон у Менску. Збор удзельнікаў а 19-й гадзіне ля тэатру Музкамэдыі (пл. Багушэвіча). Акцыя пройдзе пры спрыяньні ДАІ.
Сайт менскай Крытычнай масы — cm-minsk.org

No comments:

Post a Comment