Apr 8, 2008

У Грэцыі пратэставалі тысячы раварыстаў

Тысячы роварыстаў правялі 6 красавіка дэманстрацыі ў Грэцыі, патрабуючы права на праезд па вуліцах гарадоў. Толькі ў Атэнах на Марсавым полі сабралося больш за тысячу раварыстаў. Пасьля яны праехалі па цэнтральных вуліцах і плошчах. Сярод патрабаваньняў дэманстрантаў — стварэньне стаянак для раварыстаў ля станцый мэтро, а таксама арганізацыя роварных дарожак.

Мэр Атэнаў распаўсюдзіў заяву, у якой паабяцаў прыняць усе магчымыя захады для таго, каб гарадзкія вуліцы сталі больш зручнымі для раварыстаў.

У Грэыі не існуе буйных гарадоў, дзе быў бы арганізаваны роварны рух па асобных дарожках. Жыцьцё раварыстаў спрэс ускладненае шчыльным аўтамабільным рухам, асабліва гэта тычыцца чатырохмільённага атэнскага мэґаполісу.

2 comments:

  1. Не знав, що в Греції існують такі ж проблеми, як у нас...
    До речі, в Києві подібна акція буде 18 травня. Приїжджай в гості, а? ;)

    ReplyDelete
  2. травень будзе насычаным месяцам, 10-га адрываемся ў маім Віцебску (http://www.otryv.by/index.cgi?index=events&id=ot22).
    ня ведаю, ці хопіць імпэту выбрацца куды праз тыдзень =)
    але цікава!

    ReplyDelete