Apr 17, 2008

Весткі з палёў. Ша.

Вузейшую паласу менскай мэґавеладарожкі (гл. фота ў папярэднім допісе) забрукавалі пліткай у бясхітрасным стылі:
|ШШШШ|
|ШШШШ|
|ШШШШ|

Як што каляскі катаць па плітцы нязручна, бо малюпасенькія колцы грукацяць і бразгочуць, дый дзьвюм мамам на вузкай дарожцы не разьмінуцца, асабліва дзьвюм сустрэчным парам мам, то, думаю, пешаходныя карыстальнікі сьвіслацкай набярэжнай будуць радыя абяцанаму зярністаму пакрыцьцю куды болей за раварыстаў.

Пакуль застаецца яшчэ адна інтрыга, ці не акажацца зярністае нікім ня бачанае пакрыцьцё камяністым асфальтам. Улічваючы, што пускаць шматтонныя аўтадарожныя каткі на новую плітку прынамсі нерацыянальна, зярністае пакрыцьцё, магчыма, будзе пакладзена дзякуючы руплівай працы цёплых чалавечых рук.

No comments:

Post a Comment