Apr 19, 2008

Байкі з байкамату

У Нідэрляндах прыдумалі новы спосаб зручнага пракату ровараў. Цяпер ператварыцца ў раварыста гэтак сама проста, як зьняць грошы ў банкамаце ці дастаць бляшанку колы з вулічнай лядоўні.

Новая цалкам аўтаматызаваная сыстэма раварызуе пешаходаў усяго за 15 сэкунд.


Фота — magociclo.blogspot.com


Пры канцы паездкі кампутар пазнае часовага ўладальніка й вяртае ўзятыя ў заклад грошы.

Кошт 20‑гадзіннага карыстаньня роварам — 2 эўра 80 эўрацэнтаў. Для ахвотных узяць ровар на большы час прадугледжаныя зьніжкі.

У адным «байкамаце» можа знаходзіцца да 100 ровараў. Байкаматным сэрвісам ужо цяпер могуць карыстацца жыхары Арнэму й Наймэґену .

Ня лішне сказаць, што стваральнікі байкаматаў дамовіліся пра супрацоўніцтва зь іншым буйным велапракатчыкам — OV‑fiets. Цяпер ровар можна спакойна ўзяць і пакінуць ля больш як сотні станцый у Нідэрляндах.

Падзівіцца на прыдумку нідэрлянцаў можна на афіцыйным сайце стваральнікаў байкаматаў — bikedispenser.com.

No comments:

Post a Comment