Apr 25, 2008

Велацытаты, Дзьмітрый Семянкевіч

Дзьмітрый Семянкевіч, намесьнік дырэктара навукова‑праектнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «БелНІІПгорадабудаўніцтва»:

«Паведамляю, што вырашаецца і праблема арганізацыі руху для веласіпедыстаў. Сёньня яны езьдзяць па адной дарозе разам з аўтамабілямі. Вядома, гэта вельмі нязручна, а часам прыводзіць да аварыйных сытуацый. Таму кожная вобласьць прыступіла да распрацоўкі экспэрымэнтальных праектаў па арганізацыі ўмоў для бясьпечнай дарожнай язды на веласіпедзе. Праекты вызначаць, якім чынам абмежаваць рух аўтамабіляў ад руху веласіпеднага, а таксама і гужавога транспарту. Кожная вобласьць «возьме» па адным горадзе, дзе і будуць рэалізаваны ідэі праекту.

Асобныя месцы для веласіпедыстаў і гужавога транспарту павінны быць створаны ў радыусе 15—17 кіламетраў ля населеных пунктаў з колькасьцю жыхароў больш за сто чалавек. Такія дарожкі зьявяцца і на міжнародных трасах, што праходзяць празь месцы адпачынку і аздараўленьня.
«Звязда», 8 жніўня 2007 г.

1 comment:

  1. Вось жа я й думаю: можа перайсці з веласіпеднага на гужавы транспарт?

    ReplyDelete