Apr 8, 2008

Міністар здароўя Кыргызстану раіць суайчыньнікам перасядаць на ровары

У Сусьветны дзень здароўя міністар аховы здароўя Кыргызстану Марат Мамбетаў заклікаў сваіх суайчыньнікаў перасесьці на ровары.

«Цяпер на зямлі адбываецца глябальнае пацяпленьне клімату, гэты працэс паскараецца й выкліканы дзейнасьцю чалавецтва. У шмат якіх краінах на гэты працэс уплывае выкіданьне выхлапных газаў. Мы мусім зьменшыць забруджваньне паветра транспартнымі сродкамі й карыстацца роварамі замест асабістых аўтамашын для зьмяншэньня парніковых газаў. Гэта таксама будзе спрыяць паляпшэньню якасьці паветра й прывядзе да паляпшэньня здароўя органаў дыханьня й скарачэньня заўчаснай сьмяротнасьці», — перадае словы міністра CA-NEWS

No comments:

Post a Comment