May 15, 2008

Велакаша

Велапрабег «Дарожная бясьпека й здароўе нацыі — адзіныя» стартуе ў Менску ад стэлы «Горад‑герой Менск» 17 траўня.

Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшы інспэктар аддзяленьня агітацыі й прапаганды ДАІ ГУУС Менгарвыканкаму Юры Красноў, мерапрыемства арганізавана ўпраўленьнямі Дзяржаўтаінспэкцыі рэспублікі й сталіцы супольна з БРСМ. Плянуецца, што непасрэдны ўдзел у акцыі возьмуць намесьнік міністра унутраных спраў Віктар Філістовіч, кіраўнікі ДАІ.

Маршрут руху пройдзе праспэктамі Машэрава (колішняя вул. Ерусалімская, Варвашэні), Незалежнасьці (колішні Скарыны) і Пераможцаў (колішні Машэрава) да набярэжнай ракі Сьвіслач.

На фінішы ўдзельнікаў чакаюць выступы супрацоўнікаў унутраных войскаў МУС і ДАІ, салдацкая каша, гарбата й заахвочвальныя прызы, паведамляе БЕЛТА.

6 comments:

  1. а чо няма падрабязнасьцяў? а якой гадзіне пачатак? хто можа ўдзельнічаць?

    ReplyDelete
  2. вось такія яны сакрэтныя =)
    відаць, дзяжурыць трэба

    ReplyDelete
  3. По словам звонивших им, "мероприятие для БРСМ, сортсменов и гаи. В связи с тем , что в прошлом году неадекватных велосипедистов устроила беспорядки, в этом году мы решили больше никого не приглашать"

    ReplyDelete
  4. зажмондзілі салдацкую кашу значыць?
    летась я па-чэснаму з шосерамі да Раўбічаў дапёр

    мерапрыемства чыстый вада для птушкі

    ReplyDelete
  5. Нешта ў цябе прашпекты пераблыталіся :)

    ReplyDelete
  6. трасца.
    праспэкты гэтыя блытаныя.
    нешта цяпер маршрут зусім заблытаўся, куды яны едуць, якая набярэжная?

    ReplyDelete