May 20, 2008

Па Ўкраіне прайшоў, а дакладней праехаў «Веладзень»

18 траўня па цэнтральных вуліцах украінскай сталіцы праехалася кілямэтровая калёна раварыстаў.

Дзейства называлася «Велодень» і сабрало каля 1500 удзельнікаў. Раварысты заклікалі кіроўцаў да ўзаемнай павагі, а мясцовыя ўлады — пачаць нарэшце пабудову веластаянак і веладарожак.

Падобныя акцыі таксама мелі прайсьці ў Днепрапятроўску, Данецку, Харкаве, Запарожжы, Роўне, Жытоміры, Луцку, Віньніцы, Чаркасах, Нікалаеве ды іншых гарадах.




Паводле: Велосипеднагаый Блог, Велодень 2008

No comments:

Post a Comment