May 20, 2008

Посьпех велаактывістаў «на афіцыйным узроўні»

Амаль чатыры гадзіны цягнулася першая сустрэча ўдзельнікаў дарожнага руху з кіраўнікамі Дзяржаўтаінспэкцыі ў рамках акцыі «Партнэрства дзеля бясьпекі»

У сустрэчы бралі ўдзел намесьнік начальніка УДАІ МУС Васіль Бульбянкоў, начальнік дарожна‑патрульнай службы УДАІ МУС Юры Літвін, намесьнікі начальніка УДАІ ГУУС Уладзімер Півульскі й Максім Падбярозкін, прадстаўнікі Мінтрансу, «Белаўтатэхагляду», «Белаўтадару», бюро транспартнага страхаваньня.

Удзельнікаў дарожнага руху прадстаўлялі члены сямі аўтамабільных клюбаў, супольнасьці раварыстаў і менскага скутэр‑клюбу, а таксама кіраўнікі аўтобусных прадпрыемстваў і чытачы «СБ».

Найбольш цікавую частку размовы складалі прапановы ўдзельнікаў дарожнага руху. Лепш за ўсіх, паводле агульнага меркаваньня, да выражэньня сваіх пазыцый падышлі прадстаўнікі супольнасьці раварыстаў: яны ня толькі аформілі ідэі ў выглядзе брашур, аргумэнтаваўшы гэтыя ідэі абагульненым досьведам іншых гарадоў па стварэньні сеткі веладарожак і велапарковак, але й зладзілі даходлівую відэапрэзэнтацыю з паказальнымі здымкамі праблемных кропак.


Уладзімер Півульскі пасьля сустрэчы сказаў:

— На гэтай сустрэчы, я думаю, было прадэманстравана агульнае жаданьне зрабіць нашыя вуліцы бясьпечнымі, а дарожны рух — камфортным і бесьперашкодным. Іншая справа, што акцэнт аказаўся троху зрушаным у бок прыватных пытаньняў, якія ня маюць вялікага ўплыву на гарантаваньне бясьпекі… Самыя путныя ідэі, у тым ліку й па зьменах у ПДР, аказаліся ў раварыстаў і кіроўцаў скутэраў. Добра каб і аўтааматары падышлі да наступнай сустрэчы больш адказна, прыклалі больш намаганьняў да выпрацоўкі канкрэтных прапаноў.


Паводле «СБ-Беларусь Сегодня»
Сьпіс прапаноў
RSS-канал разьдзелу «Партнэрства дзеля бясьпекі»

No comments:

Post a Comment