Dec 2, 2008

Дзе тая вуліца, дзе гэты дом

«СБ-Беларусь Сегодня» падводзіць вынікі акцыі «Партнэрства дзеля бясьпекі».

У сьціплым кавалку, прысьвечаным веларуху, газэта піша:
«Раварысты склалі цэлы сьпіс вуліц, на якіх трэба замяніць старыя, не адпаведныя новым стандартам тратуарныя бардзюры. Пачатак пакладзены: на дзьвюх вуліцах памылкі выпраўленыя. Апроч таго, улічанае пажаданьне, каб ля кожнага буйнога сацыяльна-бытавога аб’екта, які будуецца, была стаянка для ровараў».
Пытаньняў гэтая зацемка пакідае больш, чым адказаў:
  • Што гэта за дзьве вуліцы з выпраўленымі бардзюрамі?
  • Наколькі буйным мусіць быць сацыяльны аб’ект, каб ля яго зьявілася стаянка?
  • Навошта чакаць сканчэньня будаўніцтва, калі ўжо сёньня можна абсталёўваць веластаянкамі аб’екты, даўно пабудаваныя?

2 comments:

  1. Мы аддалі ім усё, што было на borders.rovar.info, асабліва Каржанеўскага. Вось калі там будзеш праязджаць, паглядзі, калі ласка, ці зрабілі што-небудзь. Ці я праз дзень адчыню зімовы роварны сязон :)

    ReplyDelete
  2. Па Каржанеўскага кожны дзень ежжу... Усе па-ранейшаму...

    ReplyDelete