Dec 14, 2008

Першая каляровая веладарожка

На вуліцы Кунцаўшчыне — ад Прытыцкага да Матусевіча — на пачатку і ў канцы пакуль недабудаванай дарожкі пастаўленыя знакі «Рух раварыстаў». Дарожка будзе каляровай — упершыню ў Менску. Яе выкладаюць пліткай стандартнага эўрапейскага «велаколеру» — чырвонага.

Зьезды робяцца з паніжэньнем узроўню, але ці ўдасца будаўнікам дасягнуць безбар’ернага стандарту ў ноль сантымэтраў, стане відаць толькі пасьля асфальтаваньня праезнай часткі.

Яшчэ адна прыемнасьць — дарожка адасобленая ад ходніка і праезнай часткі паласой газону.

2 comments:

  1. А ты ў будаўнікоў не пытаўся, колькі там прадугледжана праектам?

    ReplyDelete
  2. я там сёньня будаўнікоў ня бачыў

    ReplyDelete