Jan 12, 2009

Па калена ў веладарожцы

Будаўніцтва менскай мэгавеладарожкі дакацілася да Серабранкі. На стаянцы ў канцы вуліцы Пляханава стаіць будаўнічая тэхніка, а насупраць унівэрсама «Сьвіслач» ляжыць завезеная плітка.

Веладарожка робіць пятлю па ўзгорку й выходзіць на ходнік ля стаянкі насупраць унівэрсаму. Па ходніку яна йдзе да трэцяй ужо стаянкі пры канцы вуліцы Якубава й абходзіць яе зьлева. Цікава, што яшчэ летась тое месца стаяначныя вартаўнікі лічылі сваёй парафіяй, сюды быў падкоп для сабак, каб ланцуг дацягваўся, а ад агароджы да дрэваў, што растуць побач на строме, быў саматугам нацягнуты калючы ды ржавы дрот.

Дроту й падкопаў цяпер няма, але брахлівыя сабакі так і надрываюцца з абодвух канцоў стаянкі.

Далей веладарожка спускаецца ўніз і абрываецца. А на горцы, у двары 82-га дому, — працяг будоўлі. Тамсама атабарылася бытоўка будаўнікоў. Калі верыць шыльдзе на ёй — веладарожку пабудуюць да сакавіка.

Праўда, штосьці ня верыцца.



Не пасьпяваеш? Націсьні паўзу і гартай уручную!
Здымкі з прывязкай да мапы
Прагляд слайдаў ва ўвесь экран


Закрыта на зіму. Падарожжа па веладарожцы ад Драздоў да Ванеева

4 comments:

  1. "Веладарожка пойдзе й па дварах — напрыклад, дому 82 на Якубоўскага."

    Якубава. :)

    ReplyDelete
  2. дзякуй, рукі паадбіваць гэтым урбанамізатарам за іхнія пазлы, якубава — якубоўскага, бялецкага - бяляцкага etc.

    ReplyDelete
  3. Ну я выкладаў мапу гэтай дарожкі. Пакуль што ўсё супадае.

    http://jekhor.info/files/velo/documents/bicycle_road.pdf
    http://jekhor.info/files/velo/documents/bicycle_road2.pdf
    (памерам па 8.7 Мб кожны).

    Ну і тут бачна: http://jekhor.info/files/velo/bikepaths.gif

    ReplyDelete
  4. jek, проста я ня думаў, што яны ўжо да Серабранкі дабраліся.

    дарэчы, у цябе на мапе дарожкі ня ўсе, і па Аэрадромнай ад Валадзько дарожка ідзе па правым баку

    ReplyDelete