Apr 30, 2009

Велапракат на АЗС

А цяпер добрыя навіны. На праспэкце Пераможцаў на АЗС ля скрыжаваньня з Нарачанскай адкрыўся пракат ровараў.

Пракаціцца даюць на горных Trek’ах. Ёсьць Trek'і для пана і Trek'і для пані — з заніжанай рамай.

Пакуль да выбару толькі два «тарыфныя пляны» — на адну і на тры гадзіны — за 10 і 20 тысяч адпаведна. Ёсьць пляны зрабіць болей тарыфных плянаў і шырэй выбар транспартных сродкаў — апроч ровараў даваць напракат нешта самакатападобнае.

Працуе пракат ад 8-й да 22-й гадзіны.




View Rovarni in a larger map

1 comment:

  1. Здаецца, я нейкі аб пракаце бачыў на Раўбічскае веладарожцы. Яшчэ й падумаў - "во як добра".

    ReplyDelete