Jul 31, 2009

Велагараж у Зялёным Бары

За пяць кілямэтраў ад Менску ў амаль што звычайным спальным раёне Зялёны Бор ля амаль звычайнага панэльнага дому паставілі дзіва дзіўнае — велагараж! І паглядзі, карыстаецца папулярнасьцю! Гараж абгароджаны мэталічнай сеткай, на дзьвярах замок. І хоць не зусім веластаянка, і хоць не зусім менская, але як жа праедзеш міма такога!





Месца платнае — 19 тысяч у месяц (2009 год), пры гэтым усе ўжо разабраныя, і адміністрацыя плянуе паставіць яшчэ адзін такі велагараж.

3 comments:

  1. Добра але на ноч я не астаўляў бы

    ReplyDelete
  2. во бы нам такую каля працы! (я перадаў спасылку на гэты допіс у нашую ўнутраную вела-рассылку)

    на нач я б таксама не пакінуў :)

    ReplyDelete
  3. Дык увесь сэнс у велагаражы, каб на ноч пакідаць. Гэта ж спальнік, днём туды няма для чаго прыяжджаць.

    ReplyDelete