Mar 23, 2010

Кароткі праваднік па менскіх веластаянках. «Гіпа»

Веластаянка ля «Гіпа» парадавала сваёй наяўнасьцю і засмуціла бессэнсоўнасьцю. Стэрэатыпная канструкцыя «кола ўсунь» характарызуецца немагчымасьцю ўсунуць тое самае кола — воські чапляюцца. Зрэшты, можна прыпаркавацца побач зь дзіркамі для кола, зачапіцца за іх U-замком і паставіць ровар на падстаўку. І, хоць для такога спосабу паркоўкі неабвязкова было гарадзіць веластаянку, дзякуй усё ж «Гіпу» за клопат.



No comments:

Post a Comment