Mar 24, 2010

Дзьве навіны

добрая і кепская.

Кепская — велапаласа ў Лошыцу развалілася разам з ходнікам. Што ты хочаш — новы раён, усадка, утруска і ўсё такое. Дзе-нідзе на ходніку ўтварыліся прадольныя яміны шырынёй з кола і глыбінёй з паўкола. Уедзеш у такія з горкі — і можна закрываць веласэзон.

Добрая — у менску зафіксаваная гарызантальная разьметка 1.15 «Абазначэньне месца, дзе роварная дарожка перасякае праезную частку дарогі». Ну, яна ўжо даўно там, нават з космасу відаць, але я пабачыў першы раз, дык парадаваўся. Раней проста думаў, што ў нас на гэтую разьметку табу. Могуць, аказваецца. Толькі што ж так рэдка?

2 comments:

  1. "зафіксаваная гарызантальная разьметка 1.15" интересно что от нее осталось после зимы? На Матусевича де-факто велодорожки уже нет, например...

    ReplyDelete
  2. сёньня ехаў, нешта засталося, чаго ня скажаш пра ходнікі вуліцы Кіжаватава.

    ReplyDelete