Mar 29, 2010

Велабанны мінімум

Гледзячы па тым, колькі народу кацяць па велабане велікі з прабітымі коламі, ня ўсе ў курсе: велабан засьмечаны данемагчымасьці. Гэта такая выцягнутая ў прасторы гарадзкая звалка трушчанага шкла. Усё, чым упіваўся доўгімі зімовымі вечарамі халадастойкі народ, ляжыць вострымі шклянымі кавалкамі па велабане дзе ўроскід, дзе слаямі. Блішчыць на сонцы, хрусьціць пад коламі, і камунальныя нашы службы, відаць, мяркуюць, што гэта прыгожа і прыкольна.

Прыколаў мала, а праколаў шмат.

Таму варта пераабуць ровары ў пакрышкі з антыпракольным слоем, альбо вазіць з сабой пару запасак і помпу.

І ня менш важнае — трэба добры гудок, бо па факце велабан цяпер зьяўляецца дзіцячай пляцоўкай, дзе дарослыя дзядзькі целяпаюцца ды жлукцяць напоі разнастайнага мацунку.

Зрэшты, калі наш народ масава і бясстрашна кладзе болт на расьпіяраную забарону п’янства на людзях, што ўжо казаць пра ніколі ня чутую забарону соўгацца па веладарожках? Зь іншага боку, раварыста на велабане сустрэнеш часьцей за патрульнага, і калі б меней народу талерантнічала, наразаючы маўклівыя круцялі між кампаній адпачыньнікаў на веладарожцы й рызыкуючы ўрэзацца ў сустрэчнага раварыста, які аб’яжджае сустрэчную кампанію, магчыма, нешта ў галовах велабанных пешаходаў і адкладвалася.

1 comment:

  1. Да безобразие полнейшее. После пары поездок я решил, что как и до официального открытия дальше стеллы, от футбольного манежа, ездить по ней не буду.
    По обычным тротуарам и дорожкам, и кататься веселее, и ехать приятнее - никто не мешает.
    А тут ну как-то вообще не в кайф. Чувствуешь себя не хозяином на этой дорожке, а каким-то пришельцем, который только и делает что своей ездой мешает всем нормальным людям отдыхать.

    ReplyDelete