Mar 20, 2010

Велабан Today

Захацелася сёньня па цудоўным надвор’і пакатацца па нашым легендарным велабане. Ходнікі ўжо адтаялі, чаму б не адтаяць велабану?

Ды, на не такое ўжо і вялікае дзіва, дарожка коштам у 10 мільёнаў даляраў аказалася засыпанай ні разу ня чышчаным за зіму сьнегам. На ровары праехаць немагчыма, дый пехам прайсьціся таксама.

Хоць паводле нават нашых будаўнічых нормаў нават зімой, хай і ў апошнюю чаргу, веладарожкі чысьціць павінны.

2 comments:

  1. Хто ж сумняваўся. Я тыдні два таму спрабаваў хацяб праехаць крыху па велабану на парку Горкага - а нават заехаць ня здолеў, бо там на яго наўпрос сьнег ськідалі ўсю зіму.

    ReplyDelete
  2. http://pics.livejournal.com/erica_nightmare/pic/001dspec

    ReplyDelete