Apr 8, 2010

Стаянкі-сьцені

Даўным-даўно virus-quartirus расказаў, што на аўтастаянцы ля заводу «Атлант» ёсьць веластаянка. Сёньня нарэшце даехаў паглядзець на яе, але не знайшоў. Аб’ехаў дзьве аўтастаянкі, адну меншую, другую агромністую, пакруціўся ля прахадных і службовых уваходаў — няма.

Яшчэ адна прапажа — стаянка на Чэрвенскім рынку (навёў Alex). Паглядзеўшы па баках, я пад’ехаў да мужыкоў ва ўніформе. Дзе, кажу, мужыкі, веластаянка? Сп***лі нашу веластаянку, кажуць мужыкі. Уначы прыйшлі ды зьнесьлі. Н**(навошта) каму яна спатрэбілася — х**(хто) яго ведае. Паводле другой вэрсіі, яе скруціў нейкі Віталіч ці Міхалыч і закінуў чорці куды, там яна цяпер і валяецца. Так ці йначай, веластаянкі на Чэрвенскім цяпер няма. Гэта практычна афіцыйна.

2 comments:

  1. У нас (ММЗ імя Вавілава) адзін з былых кавалкаў заводу (ОАО "Пеленг") зрабіў сабе велапаркоўку на аўтастаянцы. Кола не ўлазіць з-за амартызатараў. Трэці дзень паркуюся і трэці дзень чую "А чего это вы сюда приехали? Первый раз вижу". І сабака прывязаны побач, але да ровараў вяроўкі не хапае.

    Запрашаю на фотасессію веластаянцы (пароль "Я з Пеленгу")
    Каардынаты Сіціінфа (845.3;4882.3)
    Гугл-мап
    (Малюнак 1149*1923, 0,9 Мб)

    ReplyDelete
  2. kisa-anuta, рады за пеленгаўцаў, але стаянка з сабакам і паролем для сваіх у месцы, дзе акрамя пеленга і паркавацца няма дзеля чаго — неяк гэта сумна.

    Але праедуся зірну, мо сфоткаю, калі мяне за шпега не палічаць =).

    Дзякуй.

    ReplyDelete