Apr 19, 2010

Кароткі праваднік па менскіх веластаянках. Велабанныя





Першая веластаянка, якая за паўсэкунды ператварыла мой ровар у нерухомасьць. Уваткнуў я яго ў крайнюю дзірку ды адышоўся сфоткаць, а тут наляцеў парыў ветру й паваліў ровар. Спрацаваў элемэнтарны прынцып рычага, і пярэдняе кола перастала круціцца дый на вобадзе ўтварыўся скол.

Гэткім чынам цяпер з уласнага досьведу магу сказаць, што ўсе падобныя «колаўторквальныя» стаянкі — страх і вусьціш. І я дужа ня раю імі карыстацца, бо можа наляцець калі ня вецер, то дзіцёнак, сабака, проста хто зачэпіць — і рамантычная прагулка дахаты з роварам пад пахай забясьпечана.

Што да велабанаўскіх стаянак, то на канцах мусяць быць слупкі, а ня дзіркі.

Дарэчы, закапаныя гэтыя штуковіны таксма абы-як, ківаюцца туды-сюды.

І ў мапу стаянак я ўключаць іх ня буду, бо сэнсу ў іх ноль, адна эстэтыка, дый тая спрэчная.

No comments:

Post a Comment