Apr 26, 2010

У той час, як нашы раварысты штурмуюць бардзюры і пятляюць між пешаходамі

у парлямэнт суседняй Польшчы перадалі папраўкі ў правілы дарожнага руху, якія эмацыйным айчынным бульдазе раварыстам цяжка чытаць без філіжанкі валяр’янкі. Польскі аўтапартал mojeauto.pl стаічна заяўляе: «Будзе трэба болей зьвяртаць увагі на раварыстаў» і паведамляе, што раварысты атрымаюць права:

— перавагі перад аўтамабілямі пры перасячэньні веладарожкі, якая ідзе ўздоўж галоўнай дарогі, з другараднай дарогай, а таксма перад аўтамабілямі, якія з галоўнай дарогі паварочваюць на другарадную і перасякаюць веладарожку.

— перад скрыжаваньнем займаць паласу, калі рух па ёй дазволены ў розных кірунках, бо цяпер частая сытуацыя, калі раварыст едзе проста, а яго абганяе машына, якая паварочвае направа, і ў якую раварыст, ясны перац, уразаецца.

— займаць паласу і на крузе ды ехаць па ёй, куды трэба.

— апярэджваць аўтамабілі з правага боку, напрыклад, у заторах.

— ехаць побач, калі гэта не замінае дарожнаму руху.

— перавозіць дзяцей у адмысловых велапрычэпах.

— езьдзіць зімой на шыпаваных велапакрышках.

— ехаць па ходніку, калі кепскае надвор’е.

І на дэсэрт:

— На праезнай частцы дарог зробяць так званыя велашлюзы — зоны для ровараў перад скрыжаваньнем  пасьля аўтамабільнай стоп-лініі. Велашлюзы павышаюць бачнасьць раварыста, бо ён стаіць перад усімі аўтамабілямі, а таксама дазваляюць раварысту бясьпечна рабіць левы паварот. Абзайздросьціцца.

6 comments:

  1. оце молодці поляки…

    ReplyDelete
  2. У нас таксама такое будзе... гадоў праз 50. Заўтра даражэе паліва, але мне ад гэтага не сумна, бо я ужо год, акрамя самых марозных месяцаў, па справах і на працу езджу выключна на ровары.

    ReplyDelete
  3. lixvar, на жаль, гэта пытаньне ня цэнаў на паліва, а мэнтальнасьці.

    ReplyDelete
  4. Компактные электромобили- это будущее, а велики с разрешенным левым поворотом - Бред. Вообще Левый поворот затрудняет движение и уменьшает пропускную способность дороги на 20%. И многие страны вводят запреты на левый поворот и разрешение поворачивать на право на красный. И почему велики ? Давай на дорогие всех пустим. Полоса для великов, полоса для ролеров,сноубордистов, скейтбордистов и дербордистов - они ж тоже люди - давай всех на дороги :) А потом будем кричать, почему у вас парковка в магазине для скейтбордов не прусмотрена - у нас нет демократии.

    ReplyDelete
  5. А автомобилистов пустим на тротуары, что б веселей, что бы было ка кв анекдоте "Обязан ли я, поворачивая на право, уступать дорогу машине движущейся по пешеходному переходу"

    ReplyDelete
  6. Green, ты фантазіруеш, а ў артыкуле апісваюцца рэальныя прапановы на падставе рэальнага досьведу.

    Нарэшце, у якой краіне, хаця б адной, забаронены левы паварот?

    ReplyDelete