Apr 8, 2010

Кароткі праваднік па менскіх веластаянках. Плошча Незалежнасьці.

Паркінг пад плошчай Незалежнасьці паставіў стойку для ровараў у самым пачэсным месцы — у «круглай залі» адразу за шлягбаўмам. Платна, гадзіна — 170 рублёў. Затое, кажуць, камэра назірае. І яшчэ квіток выпісваюць — назва і колер ровара, прозьвішча, імя, імя па бацьку ды тэлефон уладальніка. Квіток трэба потым аддаць на выхадзе разам з грашыма. Я бадзяўся па «Сталіцы» хвілін 20, дык заплаціў меней за 170, хоць, здавалася б, куды ўжо меней, калі ўжо тут і камэра, і шлягбаўм, і куча пісаніны.

Веластойку хваліць дужа няма за што, ну але ровар стаіць, і тое добра. Магу пахваліць пэрсанал — трошку зьдзіўлены, але зычлівы.

І ўвогуле мне спадабалася. Зусім іншы настрой, калі ровар кінуты хоць пад нейкім наглядам. Хоць у кіно ідзі, хоць ва ўнівэрсітэт. Больш бы такіх.





Выкаціцца мяне папрасілі там, дзе і закаціўся, каб ня гойсаць па паркінгу. Там машыны спускаюцца, а ходнік вузкі, трэба быць асьцярожным.

No comments:

Post a Comment