Apr 8, 2010

Кароткі праваднік па менскіх веластаянках. «Рыга».



Чарговая вуглаватая канструкцыя для ўсоўваньня велакола, кола ў якое ня ўсоўваецца, затое калі побач з «усовалкай» — пралазіць цэлы ровар. Узор, як можна зварыць дзьве вялікія агромністыя некарыстабельныя штукі. Зноў парэнчы за стаянкай выглядаюць нічым ня горш за саму стаянку.

Стаянка стаіць на 2-м узроўні, ля самага ўваходу ў краму, на заднім фоне бачны пандус, калі там ніхто не целяпаецца — можна заехаць. У Рызе — мэрыдаўская роварня, туды зручна заходзіць з супрацьлеглага боку, дзе стаянкі няма, а парэнчаў — хоць абчапляйся.

Традыцыйная падзяка «Рызе» за бесталковы, але клопат. Ажно дзьве штуковіны! Я пранікся вашым аптымізмам.

No comments:

Post a Comment