Jun 6, 2010

Кароткі праваднік па менскіх веластаянках. ГУМ

Відавочнае неверагоднае! Веластаянка ля ГУМа! Дзе з усіх парковачных магчымасьцяў дагэтуль — маладыя саджанцы і прыпынак соткі. Здорава, хоць стаянка, па-шчырасьці, трывожная. Па-першае, яна да канца не прыкручаная. Ня ведаю, у чым задума, але калі бачыш недакручаныя шрубы, так і хочацца ўзяць ды паторгаць. Па-другое, колаўторквалка неяк нягжэчна хапае кола. Пасьля бяскрыўднай з выгляду велабаннай стаянкі, якая сагнула мне кола, колаўторквалкі, якія трымаюць ровар за кошт нацяжэньня сьпіцаў, мяне насьцярожваюць. Па-трэцяе, большасьць велапазыцый у крузе не назавеш зручнымі. З аднаго боку выезд з двара. Не, ровар яго не закрывае, але ўпрытык. З другога боку ровар становіцца ўпоперак дарогі пешаходам. А пешаходы ў цэнтры нашай сталіцы дужа размаітыя. Стаянка, як ля «Мабільнага гораду», глядзелася б менш манумэнтальна, але больш дарэчна для праспэкта.

9 comments:

  1. Гэта ж бубль-ГУМ! Ня ЦУМ, ГУМ! Хаця разумею, з вашага там боку ўсё гэта ў цэнтры - адна трасца (:

    ReplyDelete
  2. Ат, ГУМ, праўда, дзякуй!
    Паступова забываюся, чым адрозьніваюцца крамы без веластаянак =))

    ReplyDelete
  3. гэта паўкругам каторыя (не магу глядзець відэа на працы, хоць бы адну фотачку :()? я думаў, можа, туды ўсё ж клюмбу якую ўсунуць, вэерам ровары ставіць – дужа неартадаксальна.

    ReplyDelete
  4. Pavieł, яна самая.
    Фоткі ўроскід тут — http://picasaweb.google.com/andrejczyk/DmGTGD#.

    ReplyDelete
  5. Будзе сьмешна, калі клюмбу ўсунуць =)

    ReplyDelete
  6. яшчэ адна службовая закрытая вэлястаянка ёсьць на Uniflex, Фабрыцыюса, 8. карысна будзе хіба што тым, хто ў гэтым будынку (ну ці ў суседнім) працуе. дамаўляцца праз адміністрацыю давядзецца бо. але тым ня менш.

    ReplyDelete
  7. Сапраўды рады за ўсе «стаянкі для сваіх», службовыя стаянкі такімі і мусяць быць, але пазначаць ня буду. Праваднік на тое й праваднік, каб усім можна было зацаніць і пакарыстацца.

    ReplyDelete
  8. czyk, ведаеш, недакручаныя шрубы --- гэта ня самае горшае.

    Па-першае, спачатку іх было дзьве. Стаялі яны каля самога будынку непрыкручаныя ўвогуле (!). Потым адну зь іх нехта сакраў, а другую паставілі проста ля прыпынку. Потым я тыдні тры хадзіў у ГУМ і "даставаў" мясцовую адміністрацыю, каб яны прыкруцілі тое, што засталося. І яны прыкруцілі.

    А недакручаныя яны таму, мабыць, што нейкія вандалы іх выкруцілі.

    Так што ня ўсё такое, якім падаецца адразу.

    ReplyDelete
  9. avr-forever, вось не магу даўмецца, а) як такое можна скрасьці з цэнральнага праспэкта, б) навошта? памідоры падвязваць?

    ReplyDelete