Jun 17, 2010

Лясная дарога ў горад

Колькі ж вы надыхаецеся, пакуль едзеце праз прамзону, пытаюцца раз-пораз у мяне спачувальна. І не разумеюць усьмешкі ў адказ. Якая прамзона? Вы што! Сонца, лес, карэньчыкі, пясочак, зяленіва і салаўі. Цудоўныя краявіды, вясковыя хаткі, усе віды пакрыцьця дарог. І гэта за гадзіну падарожжа да працы. Кожны дзень. Без турпуцёвак.

Ніхто ня верыць. З Ангарскай? З Шабаноў? Дык!


View Шабаны — Паўночны Пасёлак — Акадэмія навук in a larger map

Upd 2012. Лясная дарога, як на відэа ніжэй, ужо не атрымаецца. На Карвата ўтачылі новы гмах і да яго абгарадзілі стаянку для аўтамабіляў гэтатак, каб месца абысьці-аб’ехаць не засталося.

На мапе — актуальны і ня менш атракцыйны варыянт лясной дарогі ў горад.

5 comments:

  1. Тая ж фiгня :)) Еду з Лошыцы да ПВТ, праз Лошыцкi парк ды Сцяпянку, кожны раз адчуваю сябе недзе за горадам 8))

    ReplyDelete
  2. вул. высокая - там будоўлі дагэтуль ня скончаныя? бачу ты яе аб'язжаеш.

    ReplyDelete
  3. Высокая перакапаная (значок з каменчыкамі ;)), а калі закапаюць, на яе пацягнуцца жыхары набудаваных на ёй гмахаў, так што, баюся, яна страчаная для безмашыннай цывілізацыі канчаткова.

    ReplyDelete
  4. Я б з-пад кальцавой лепей скакаў на Ангарскую, ехаў да Балотнікава і там потым амаль адразу праз лес ёсьць да Карвата лясная сьцяжынка, у мяне на трэках раз-пораз мільгае.

    ReplyDelete
  5. lazyest, тут жа фішка — каб ніякіх тлумных Ангарскіх. Лес, птушкі, матылькі, карэньчыкі пад коламі, сонца, хвоі і пясок. І гэтак у lazy-рэжыме выяджаем усё на тую ж бетонку на Карвата.
    Калі гарыць, можна і па Радыяльнай піліць, а калі ё 20 хвілін у запасе, можна зрабіць адпачынак перад працай, зарадзіцца жыцьцёвымі сіламі і энэргіяй.
    Тым больш што сьцежак у лесе і вулак у Сьляпянцы багата, і дарога ніколі не надакучыць. Хай і палову яе едзеш ціха 1:3. Нават упацець не пасьпяваеш. І ўсяго гадзіна.

    ReplyDelete