Aug 8, 2010

У раварыстаў забіраюць нават ходнікі

Зь верасьня ўносяцца зьмены ў Правілы дарожнага руху, піша Resurs.by і дае карцінкі фатакопій дакумэнту. З тых фатакопій цяжка нешта разабраць, але ж нас цікавіць адзін пункт — 148.

Дык вось, пад параграфам 1.25 на гэтай выяве чытаем:

у абзацы першым пункту 148 словы «ходніку ці пешаходнай дарожцы, не ствараючы перашкодаў для бясьпечнага руху пешаходаў» замяніць словамі «краю ходніка з боку праезнай часткі ці краю пешаходнай дарожкі, забясьпечваючы бясьпеку пешаходаў»;

Прасьцей кажучы, ня толькі па праезнай частцы нельга, але і па ходніках не зусім можна. Да рытарычных велапытаньняў дадаецца яшчэ адно вар’яцкае: дзе сканчаецца сіняе мора край ходніка? Няправільны адказ каштуе ад 35 да 105 тысяч, нагадаю.

Велаэнтузіясты, якія наракалі на маўчаньне як рэакцыю на свае ініцыятывы і pdf-файлы, атрымалі красамоўны адказ. Красамоўней можна толькі матам.

4 comments:

  1. Сам раварыст. Скажу так, што культура нашых раварыстаў вельмі невысокая, асабліва моладзі - часта назіраеш як гойсаюць сярод пешаходаў што тыя сайгакі - натуральна яны ствараюць небяспеку пешаходам і часта іх пужаюць. Можна ездзіць асцярожна, павольна аб'яжджаць людзей, але гэта патрабуе разумення інтарэсаў іншых. У прынцыпе, лічу што нічога кепскага няма ў тым, што правілы сталі больш строгімі, аднак паралельна павінна ісьці развіцце веладарожак, прычым вельмі хуткае, каб можна было нармальна карыстацца роварамі ў горадзе. Менавіта на гэта трэба рабіцть акцэнт велаактывістам, так лічу (і на паркоўкі таксама)

    ReplyDelete
  2. blablabla
    Як езьдзіў там, дзе мне зручна - так і буду надалей.

    ReplyDelete
  3. Згодны з lazyest.
    Самі міліцыянты спакойна да роварыстаў ставяцца, бо шмат валтузні, + паспрабуй дагані.
    Пакуль не будзе падзелена зона пешаходаў і роварыстаў хоць пяцьсот параграфаў у ПДР уводзь - нічога не зменіцца.

    ReplyDelete
  4. dziaciuk, павольна — гэта колькі км/г? Проста пры дасягненьні пэўнага ўзроўню павольнасьці рух на ровары становіцца бессэнсоўным.

    І далей — мяркуецца, што пешаходы сыдуць з краю ходнікаў? Не. А вось, скажам, двое едуць па краі з боку дарогі — адзін з горкі, другі пад горку, раўно — траўмапункт.

    Літаральна праз пост ніжэй былі прыклады файлаў, зь якіх бачна, на што робяць акцэнт велаактывісты.

    lixvar, lazyest, вось у спадара andrus_k ў Магілёве такая стратэгія не спрацавала.

    ReplyDelete