Sep 25, 2010

Кароткі праваднік па Менскіх веластаянках. Купрэвіча, 1/3

Шчасьце ёсьць!



У Менску знойдзеная першая эталонная веластаянка. Нават у іржавым стане яна ня можа ня выклікаць скупую сьлязу раварысцкага замілаваньня.



Сюды трэба вадзіць экскурсіі арганізаваных груп чыноўнікаў і высокія замежныя дэлегацыі. На жаль, краіна ня можа сабе дазволіць другой такой раскошы. Яна надзейна ўкапаная ў зямлю, бо іначай, несумненна, паднялася б у неба і паляцела на Марс, амэрыканцам на зайздрасьць. Бо і прыляцела яна адтуль па сакрэтнай праграме абмену. Адкуль жа яшчэ ёй тут узяцца…

5 comments:

  1. Гэта ж не ПВТ? У ПВТ у дворыку паркоўка.

    ReplyDelete
  2. у нейкім дворыку на Купрэвіча, 1/1 бачыў прычэплены да лаўкі ровар, паркоўкі ня бачыў; дасі каардынаты ў google maps?

    ReplyDelete
  3. 53.927609,27.681671

    побач з маленькім тэхнічным будыначкам

    ReplyDelete
  4. дарэчы! шчасьце ёсьць.
    ужо паставілі яшчэ адну велапаркоўку - (тамсама К-1/1) пад аркай.
    і канструкцыя - правільная (паралельныя дугі).

    ReplyDelete
  5. zmila, там апошні раз машына прыгожая стаяла, куды ж яе цяпер? P)

    ReplyDelete