Feb 1, 2011

500

Менск акальцуюць роварныя дарожкі. Да 2015 году іхняя працягласьць складзе 500 кілямэтраў. Такія парамэтры закладзены ў Канцэпцыі разьвіцьця роварнага руху.

Яе распрацавалі адмыслоўцы Беларускай асацыяцыі экспэртаў і сурвэйвэраў на транспарце.

Як расказаў карэспандэнту «Менск-Навінаў» старшыня асацыяцыі Юры Важнік, сёлета ўвесну пачнецца рэалізацыя першага этапу канцэпцыі. У Маскоўскім і Першамайскім раёнах сталіцы плянуецца зьняць высокія бардзюры ды іншыя перашкоды для руху й арганізаваць бесканфліктны рух раварыстаў і мінакоў.

2 comments:

  1. Хто ня верыць у сьветлую будучыню, можа дачакацца, пакуль растане велабан і 10 разоў пракаціцца туды-сюды.

    ReplyDelete
  2. Можа яшчэ зняць машыны з ходнікаў?.. Фантазёры.

    ReplyDelete