Mar 4, 2011

Накаўт ад дарожнікаў

Барацьба дарожных службаў супраць пешаходаў і раварыстаў за ходнікі скончылася канчатковай і адназначнай перамогай дарожных службаў. Прызнаём паразу.


Хоць, здавалася б, галалёды вытрымалі, сьнягі папратоптвалі і нават між адліжных азёраў-лужынаў знайшлі абходы. І, здавалася б, прыйшла вясна, а тут...

Імпэрыя нанесла ўдар у адказ. Круці не круці, а давялося вырульваць на праезную частку да фураў і тралейбусаў.

У чыноўніцкіх кабінэтах сядзяць людзі зь нетрывіяльнай фантазіяй. Прэмію за праяўленую крэатыўнасьць у месяцы сакавіку яны заслужылі!

Красамоўная ілюстрацыя, для каго, а дакладней для чаго працуюць дарожныя службы. Для асфальту, для травы, для прыгожага віду ў Google Earth. Ну а людзі, ну што людзі, калі раптам сустрэнуцца, дык трактар, так і быць, пабібікае.

1 comment:

  1. Проста ты маргинал. Нармальныя людзи пишком ни ходзят. А цим болие на виласипедах ни езддзят, ну разви што па вилабану!

    ReplyDelete