Mar 24, 2011

Віленскія роварні


View Rovarni / Роварні in a larger map

Ня ведаю, як хто, а я ў кожным новым горадзе спачатку шукаю велапракат, каб потым пакатацца ды завітаць у мясцовыя роварні. І неяк у Вільні з гэтым аказалася ня так проста — вуліцы блытаныя, мова незнаёмая. Але ж ровары, ровары — тыя самыя. Каб наступнага разу не блукаць, склаў вось мапу роварняў і пракатаў. Усе адрасы, апроч двух, асабіста праверыць не пасьпеў, а большай часткай ўзяў з цудоўнага каталёгу dviratis.lt. Ну й яшчэ пазначыў, што мне ў віленскім інфармацыйным цэнтры паненкі нараілі.

Mar 19, 2011

Каб паглядзець усе мапы на адной

…неабходна мець свой рахунак на Google. Патрэбную мапу трэба дадаць да сябе ў калекцыю (Save to my maps). Google дазваляе адкрываць па некалькі з сваіх мапаў і, чамусьці, толькі па адной з чужых.

Тады можна будзе паглядзець, напрыклад, ці супадаюць рэкамэндаваныя роварныя маршруты з наяўнымі веладарожкамі, і ці вядуць яны разам узятыя да роварных крамаў, і ці ёсьць ля тых роварных крамаў роварныя стаянкі.


View Рэкамэндаваныя роварныя маршруты in a larger map

View Праваднік па менскіх веладарожках in a larger map

View Праваднік па менскіх веластаянках in a larger map

View Rovarni / Роварні in a larger map

Mar 14, 2011

«Мінскі кур’ер» прапануе спартоўцам-шашэйнікам трэніравацца на веладарожцы

«Думаецца, дарэчнае і такое пытаньне: чаму падлеткі, хай нават і ў суправаджэньні дарослых, адточвалі тэхніку кіраваньня роварам на адной з самых хуткасных і ажыўленых трасаў гораду, небясьпечнай нават для аўтамабілістаў? Няўжо ў сталіцы няма іншых месцаў для трэніровак, напрыклад, тая ж веладарожка?»

...Ці тыя ж ходнікі. А што?

Mar 9, 2011

Лясная дарога ў горад. Закрыцьцё зімовай веланавігацыі

Колькі ж вы надыхаецеся, пакуль едзеце праз прамзону, пытаюцца раз-пораз у мяне спачувальна. І не разумеюць усьмешкі ў адказ. Якая прамзона? Вы што! Сонца, лес, бліскучы сьнег, адлюстраваньні. Цудоўныя краявіды, вясковыя хаткі, усе віды пакрыцьця дарог. І гэта за гадзіну падарожжа да працы. Кожны дзень. Без турпуцёвак.


Лясная дарога ў горад. Летняя рэдакцыя. =)

Mar 4, 2011

Накаўт ад дарожнікаў

Барацьба дарожных службаў супраць пешаходаў і раварыстаў за ходнікі скончылася канчатковай і адназначнай перамогай дарожных службаў. Прызнаём паразу.


Хоць, здавалася б, галалёды вытрымалі, сьнягі папратоптвалі і нават між адліжных азёраў-лужынаў знайшлі абходы. І, здавалася б, прыйшла вясна, а тут...

Імпэрыя нанесла ўдар у адказ. Круці не круці, а давялося вырульваць на праезную частку да фураў і тралейбусаў.

У чыноўніцкіх кабінэтах сядзяць людзі зь нетрывіяльнай фантазіяй. Прэмію за праяўленую крэатыўнасьць у месяцы сакавіку яны заслужылі!

Красамоўная ілюстрацыя, для каго, а дакладней для чаго працуюць дарожныя службы. Для асфальту, для травы, для прыгожага віду ў Google Earth. Ну а людзі, ну што людзі, калі раптам сустрэнуцца, дык трактар, так і быць, пабібікае.