Apr 24, 2011

Велалес за Ангарскай

А тым часам у лесе за Ангарскай праца кіпіць. Ужо дзе-нідзе нават можна праехаць, а дзе-нідзе нават па асфальце.



Мяркуючы, па дызайне, правая дарога — велабан(чык). Тут, праўда, можа скласьціся памылковае меркаваньне, што зьлева — іншая дарога. Так можа думаць толькі далёкі ад традыцый айчыннага веладарожачнага будаўніцтва чалавек. Гэта разваротнае кальцо, як на дзіцячай чыгунцы.

Але цікава, што левая частка — бяз ходніка.

Дарэчы, лес за Ангарскай сьпярэшчаны таксама вузейшымі дарожкамі невядомага пакуль прызначэньня. Гэтыя дарожкі дзе-нідзе ўжо залілі па самыя бардзюры чамусьці бэтонам.

Гэтак, глядзіш — Ангарская з тупіковага спальніка ператворыцца ў аб’ект велапаломніцтва.

Apr 13, 2011

Велабанныя навіны

1. Насып цудоўным чынам зьнік, а мыйшчыкі аўтамабіляў засталіся.

2. Каляровая веластаянка на рынку «Сьвелта» таксама зьнікла. Можа, яе здалі на каляроыя мэталы, або які гаспадарлівы работнік схаваў куды ды забыў. Увогуле, базарным стаянкам не шанцуе ў Менску.
Вось так за зіму зьнікла палова серабранскіх веластаянак. Ля крамы «Сьвіслач» да кучы зьнікла і «стаянка» для сабак.

3. Загадкавы знак ля руінаў старой менскай электрастанцыі. Як ні круці.



Apr 7, 2011

Кароткі праваднік па менскіх веластаянках. Лагойскі тракт, 7

Веластаянка ля крамы «Райдэр» мяне напужала. Ладна іржавая, але ж гэтыя колаўторквалкі мала таго, што гайдаюцца на вятры, але ж і выглядаюць разборнымі. Можа, там, вядома, усё запаяна і заржавела, але кідаць ровар у іх я не адважыўся і скарыстаўся такімі зручнымі парэнчамі побач.