Jun 9, 2011

Раварыстам можна езьдзіць толькі па…

Калісьці віцебскі чын з ДАІ стаў аўтарам крылатага выразу «Няма такога месца, дзе б нельга было праехаць на ровары». А цяпер во на тым канцы Зямлі знайшоўся чалавек, які не паленаваўся гэта праілюстраваць.



Трэба гэтага героя запрасіць у Беларусь — пакатацца па бардзюрах.

Вывесьці раварыстаў на праезную частку

Дзьмітрый Карзюк, начальнік управы ДАІ ГУУС Менгарвыканкаму:

— Мы выступаем за тое, каб часткова вывесьці раварыстаў на праезную частку — там, дзе гэта магчыма. Важна, каб кіроўцы паважліва ставіліся да тых, хто кіруе байкам, успрымалі іх як раўнапраўных удзельнікаў дарожнага руху.

«Мінскі кур’ер», «Сьмела — на вела!»