Jul 8, 2011

Велапаласа на Рафіева

На Рафіева працягнулі велапаласу на 800 мэтраў. Радасьць та якая!


Высокія бардзюры падсыпалі, і цяпер на велапаласу можна ўсьцягнуць што-небудзь шырокае!


Асфальт і падсыпаныя бардзюры трымаюць камфортны хуткасны рэжым грунтовай дарогі — 15-20 км/г!


На вуліцы Рафіева застаўся яшчэ адзін адрэзак на 800 м., маляры для яго, няйначай, ужо рыхтуюцца малярнымі ПТВ краіны па мэтавым накіраваньні.


Абнаўленьне на красавік 2013

Дарожку працягнулі да Алібегава. На тралейбусным кальцы панізілі бардзюры.

Велапаласа на Ясеніна (Рафіева — Слабадзкі праезд)

На Ясеніна ад Рафіева да Слабадзкога праезду накрэсьлілі велапаласу. Нягледзячы на тое што паласа зьявілася пасьля ладнага перапынку і за новым старшынём выканкаму, яна абсалютна паўтарае ўсе заганы папярэдняга велакрэсьленьня. І таму на ёй ідзе сваё жыцьцё, вельмі далёкае, а часам абсалютна несумяшчальнае з раварысцкім.



Ходзяць пешаходы.


Выгульваюцца сабачкі.


Зьвісае проста ў твар гальлё.


Красуюцца машынкі.


Чакаюць транспарту шаноўныя пасажыры.


Пакрыцьцё велапаласы аформлена мастацкімі расколінамі…


…і дазваляе разьвіваць хуткасьць аж да 17 км/г!


За Слабадзкім праездам велапаласа заканчваецца. Трэба пакінуць нешта й наступным мэрам.


Увогуле велапалосы — выдатнае месца для захоўваньня аўтамабіляў, бочак з квасам ці яшчэ якіх сацыяльна значных артэфактаў.


У адрозьненьне ад бардзюрышчаў на супрацьлеглым баку, па трасе велапаласы ходнікі падсыпаныя. Калі спэцыяльна для велапаласы, то гэта паўкроку наперад, хоць і парушэньне СНІПаў.

Jul 1, 2011

КППМВ, Куйбышава, 20

Яшчэ адна слушная стаянка ля «Гарызонта».

Вартыя перайманьня як ейная канструкцыя, так і гісторыя стварэньня.

Камэры назіраньня не заўважыў, справа была вечарам, але пакуль я там ашываўся, за мной нехта падглядаў з суседняй бакоўкі.








View Праваднік па менскіх веластаянках in a larger map