Feb 3, 2016

Чалавек без машыны? Сьмешна!

У апошнім студзеньскім выпуску праграмы «Перахоп» прэс-сакратар ГУУС Менскага гарвыканкаму Аляксандар Ластоўскі выбраў аб’ектам дасьціпных міліцэйскіх жартаў раварыста, які едзе па засьнежанай дарозе недзе ў лесе. Проста таму, што едзе па засьнежанай дарозе.


Раварысты ж — яны езьдзяць увогуле дзеля сьмеху і бяз дай прычыны. Таму не існуе веладарожак паміж паселішчамі, таму ў Менску выкідаюць шнэкаротарамі сьнежную твань з праезных частак на ходнікі.



Таму ў ПДР ёсьць насамрэч сьмешны пункт пра забарону руху ў сьнегапад і галалёдзіцу, хоць у галалёдзіцу ровар з шыпаванкамі — найбясьпечнейшы спосаб дабрацца дадому, а сьнегапад ровару ўвогуле не перашкода. Таму зімовы велабан выглядае так:


А там, дзе чыноўнікі ня кпяць, а займаюцца працай і расстаўляюць акцэнты, што гораду карысьней, зімовы ранак выглядае так:


Месьцічаў Оўлу ўдзесяцёра менш, чым менчукоў. Малыя гарады Беларусі таксама маюць чым пахваліцца ў неаўтамабільнай інфраструктуры. Горкі, напрыклад:



Гэй, мамаша, ты давай, прыпынак там кароткі зрабі, адпачні…